13 кастрычніка пачынаецца чарговы штогадовы прэс-тур прадстаўнікоў СМІ рэгіёнаў Расіі ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА.
У прэс-туры ўдзельнічаюць 90 журналістаў з 80 расійскіх СМІ 48 суб'ектаў усіх федэральных акруг Расіі.
Агульны тыраж прадстаўленых у прэс-туры друкаваных выданняў — амаль 3 млн. асобнікаў, патэнцыйныя радыё-і тэлеаўдыторыі з улікам шэрагу федэральных СМІ —звыш 130 млн. чалавек.
Асноўная частка прэс-тура пройдзе ў Брэсцкай вобласці і Мінску, а завершыцца ён сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам.
0
0
0
0
0
0