У перанесеным матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі БАТЭ у Барысаве прайграў жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» — 0:1 (Яцкевіч, 56).

Праўда, у матчы не гуляў шэраг футбалістаў, тыя, хто быў выкліканы на матч зборнай з Іспаніяй. Адсутнічаў і галкіпер Гарбуноў.

БАТЭ выйшаў на поле ў наступным складзе: Шчарбакоў, Кунцэвіч, Сіміч, Сівакоў, Юрэвіч, Ліхтаровіч, Аляхновіч, Рудзік, Канцавы, Васілюк, Мазалеўскі.

Апошнюю паразу БАТЭ цярпеў тры з паловай месяцы таму (18 матчаў ва ўсіх турнірах), калі 1 ліпеня ў матчы чэмпіянату Беларусі на сваім полі саступіў мінскаму «Дынама» — 1:3.
Пасля гэтага была серыя з дзевяці матчаў без паразаў у чэмпіянаце (пяць перамогаў, чатыры нічыі), восем гульняў у Лізе чэмпіёнаў (5 перамогаў, 3 нічыі), адна перамога ў Кубку Беларусі.
18 кастрычніка БАТЭ у перанесеным матчы чэмпіянату Беларусі згуляе ў Мазыры са «Славіяй», а 23 кастрычніка ў Мінску ў матчы 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў з «Валенсіяй».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?