14 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца Дзень Маці. Афіцыйны кіраўнік краіны звярнуўся да суайчынніц з віншаваннем:

Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці.

Мама — першае і галоўнае слова ў лёсе чалавека. З глыбіні стагоддзяў дайшла да нас вялікая запаведзь: шануй бацьку свайго і маці сваю — і будзеш шчаслівы.
Адзіная на свеце жанчына, дзякуючы якой мы прыходзім на гэту Зямлю, назаўсёды застаецца для кожнага анёлам-ахоўнікам, надзейным прычалам у бурным жыццёвым моры.

Вялікія, дружныя сем’і, дзе растуць здаровыя дзеці, — залог моцы ўстояў дзяржавы. Таму пытанні сацыяльнай абароны і падтрымкі мацярынства заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі.

Мы забяспечым найлепшыя ўмовы для таго, каб вы нараджалі як мага больш малышоў, выхоўвалі іх пад мірным небам, у спакойнай і шчаслівай краіне.

Мілыя нашы мамы! Нездарма кажуць, што дзеці — гэта самае каштоўнае ўпрыгажэнне і важны крытэрый поспеху любой жанчыны. І таму, дабіваючыся вышынь у прафесійнай і грамадскай дзейнасці, не забывайце пра сваё галоўнае прызначэнне — дарыць жыццё і захоўваць цяпло хатняга ачага. Няхай вас заўсёды акружаюць усмешлівыя твары сыноў і дачок, а побач будзе блізкі, любячы чалавек.

Жадаю вам і вашым родным здароўя, шчасця і добрага настрою.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?