Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела аховы і абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Юрый Галезнік, з 8.00 ва ўсіх лясгасах і лясніцтвах вобласці арганізавана праца ў межах акцыі. Прыкладна 4 тыс. чалавек, якія выказалі жаданне прывесці лес у парадак, прыбіраюць смецце і звалкі смецця ўздоўж аўтамабільных дарог, у месцах адпачынку, вакол населеных пунктаў і садоўніцкіх таварыстваў.

«Каб узяць удзел у акцыі, любы ахвотны мог звярнуцца ў найбліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Ці можа не звяртацца, калі ў яго ёсць грамадзянская свядомасць, і ён можа проста пайсці ў лес, ведаючы, дзе знаходзіцца смецце, і прыбраць яго. Тым самым чалавек зробіць пасільны ўнёсак у гэтую акцыю», — сказаў Галезнік.

Сярод удзельнікаў акцыі — работнікі лясніцтваў і лясгасаў, школьнікі, студэнты і прадстаўнікі прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. «Не скажу, што яны ўвесь дзень будуць працаваць. Хто колькі зможа — 30 хвілін, 20, можа, на працягу 10 хвілін прыбяруць нейкую кучку смецця», — адзначыў прадстаўнік лесагаспадарчага аб’яднання.

Паводле слоў Галезніка, летась падчас акцыі «Чысты лес» у Магілёўскай вобласці было прыбрана больш як 500 кубаметраў смецця. На думку спецыяліста, сёлета лічба будзе меншай. «Свядомасць людзей памянялася — засмечваюць ужо не столькі, і тым больш лясная ахова прыбірае смецце, не толькі прымеркаваўшы да нейкай акцыі, а ўвесь час на працягу года», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?