19‑га красавіка Тацяна Клімава аднесла ў турму перадачу для свайго мужа, былога дэпутата Андрэя Клімава, які ўжо болей за два тыдні арыштаваны паводле абвінавачаньня ў закліках да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу.

Перадача важыць 15 кіляграм. У асноўным гэта харчы і адзеньне. «Кніг ці газэты перадаваць не дазваляюць», — кажа Тацяна Клімава. Паводле лістоў, якія ёй дасылае Андрэй Клімаў, ў сьледчых дзеяньнях ён па‑ранейшаму удзельнічаць адмаўляецца, хаця на допыты яго выклікаюць.

«Ён піша, што сьледчы яго спрабуе дапытаць, але што яму сказаць — «вось я і маўчу». Пры допытах прысутнічае дзяжурны адвакат, які фіксуе, што адбываецца. Мне невядома яго прозьвішча. Увогуле ўсё, што адбываецца на сьледзтве, для мяне тайна», — сказала Тацяна Клімава.

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0