Апошні турнір сабраў пяць камандаў з Гомеля і Жлобіна. Фота Яўгена Якавенкi.
У рамках ініцыятывы «Хопіць піць — трэба жыць» з парашутам скочыў гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі (справа). Фота spasemstranu.com.
Гомельская ініцыятыва «Хопіць піць — трэба жыць» прапануе моладзі альтэрнатыву — згуляць у футбол замест таго, каб пасядзець за пляшкай піва, ці чаго памацней.
За апошнія некалькі месяцаў ініцыятыва зладзіла некалькі турніраў па дваровым футболе. І калі першы турнір сабраў каля дзясятка ўдзельнікаў, то ў апошнім іграла пяць камандаў. Адна з іх прыехала са Жлобіна, што фактычна надала турніру статус абласнога.
Акрамя футбола ініцыятыва прапануе больш дарагі і экстрэмальны варыянт баўлення часу — скачкі з парашутам. Можна прапіць за месяц паўмільёна, а можна патраціць іх на скачок з парашутам, мяркуюць актывісты і запрашаюць у Гомельскі аэраклуб.
Пра акцыі «Хопіць піць — трэба жыць», а таксама іншыя гомельскія ініцыятывы можна даведацца на сайце spasemstranu.com.Каардынуецца кампанія праз старонку Укантакце.
Вiдэа Ларысы Шчыраковай