Пра гэта паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Макей быў уключаны ў спіс неўяздных у краіны ЕС 31 студзеня 2011 года, калі ЕС аднавіў санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека. Уладзімір Макей тады займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

20 жніўня гэтага года Уладзімір Макей быў прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі.

15 кастрычніка на пасяджэнні ў Люксембургу Рада міністраў замежных спраў краін ЕС прыняла рашэнне аб працягу дзеяння санкцый у дачыненні да Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?