У Менску чыгуначны транспарт разглядаецца ў пэрспэктыве як другі (пасьля мэтрапалітэну) від хуткаснага унутрыгарадзкога транспарту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КУП «Мінсктранс».

Паводле слоў спэцыялістаў, з гэтай мэтай прапануецца арганізаваць дыямэтральны рух прыгарадных цягнікоў з адных кірункаў на іншыя да станцый Памысьлішча, Ждановічы, Сьцяпянка, Калядзічы, лякальны рух спэцыяльных цягнікоў між гэтымі станцыямі для ўнутрыгарадзкіх перавозак пасажыраў, а таксама будаўніцтва новых прыпыначных пунктаў: Акадэмгарадок, Паўночны (замест прыпынку Радыятарны) і збудаваньне зручных перасадачных вузлоў з гарадзкога транспарту на чыгуначны.

Паводле падлікаў, рэалізацыя такіх прапаноў можа забясьпечыць павелічэньне долі чыгуначнага транспарту ва ўнутрыгарадзкіх перавозках маршрутным транспартам да 7%.

Цяпер у межах гарадзкой рысы чыгунка ўключае ў сябе 5 станцый і 10 прыпыначных пунктаў прыгарадных цягнікоў. Асноўны аб’ём адпраўленьняў пасажыраў прыпадае на станцыю Менск‑Пасажырскі. (62%, у тым ліку прыгарадных — 57%).

Сярод асноўных недахопаў менскага чыгуначнага вузла спэцыялісты назвалі высокую канцэнтрацыю пасажыраў на станцыі Менск‑Пасажырскі ў цэнтры гораду, недастатковае выкарыстаньне чыгуначнага транспарту для ўнутрыгарадзкіх паездак, абмежаваную прапускную здольнасьць галаўных участкаў ды інш.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0