Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і першы міністр Шатландыі Алекс Салманд падпісалі пагадненне, якое рэгламентуе рэферэндум аб незалежнасці шатландскай тэрыторыі, прызначаны на 2014 год.

Паводле дамоўленасці, у бюлетэні для галасавання будзе толькі адно пытанне з варыянтамі адказаў «так» і «не».

Шатландская нацыянальная партыя, якую ўзначальвае Салманд, насуперак незадавальненню ўладаў у Лондане, агітуе за незалежнасць ужо амаль 80 гадоў – з 1934 года.

Парадак слоў у пытанні выбаршчыкам у бюлетэні, а таксама магчымасць галасавання для 16- і 17-гадовых шатландцаў будуць вызначаныя парламентам у Эдынбургу на працягу бліжэйшых месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?