16 кастрычніка ў 19.00 на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца адборачны матч чэмпіянату свету па футболе паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Грузіі. Ахову грамадскага парадку арганізуе ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамілі ў ГУУС, традыцыйна ў мэтах арганізацыі бяспекі пры пропуску на стадыён будуць ажыццяўляцца надглядныя мерапрыемствы. Супрацоўнікі міліцыі нацэлены ажыццяўляць пропуск максімальна хутка, да балельшчыкаў будзе прымяняцца індывідуальны падыход, які ў той жа час не адлюструецца на якасці надглядных мерапрыемстваў.

Пропуск наведвальнікаў на стадыён пачнецца за дзве гадзіны да пачатку гульні, колькасць КПП будзе рэгулявацца ў залежнасці ад прытоку гледачоў. Для тых, хто прыйдзе з грувасткай ручной паклажай, арганізуецца праца 11 камер захоўвання.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае балельшчыкаў-аўтаўладальнікаў адмовіцца ад выкарыстання ўласных аўто ў гэты вечар. У мэтах арганізацыі дарожнай бяспекі падчас і пасля матча магчыма часовае абмежаванне руху транспарту па вуліцах Ульянаўскай, Свярдлова, Кірава. Будзе забаронена спыненне і стаянка транспартных сродкаў на названых вуліцах у раёне стадыёна «Дынама».

ГУУС нагадвае, што падчас правядзення масавых мерапрыемстваў забараняецца: мець пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы і спецыяльна прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян; праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, а таксама любыя іншыя напоі, за выключэннем прахаладжальных у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш за 0,5 літра; праносіць буйнагабарытныя рэчы; знаходзіцца ў стане ап’янення; праносіць відэа- і фотаапаратуру з дыяметрам аб’ектыва больш за 4 см (без адпаведнага дазволу); перашкаджаць працы супрацоўнікаў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?