Стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскага ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах абмяркоўваліся сёння на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам старшыні Савета міністраў Кубы Марына Мурыльё Хорхе,
паведамілі карэспандэнту БелТА ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў, што з улікам высокай ступені палітычнага паразумення краінам трэба больш актыўна пераходзіць ад простага гандлю да больш складаных форм кааперацыі. Уладзімір Макей і Мурыльё Хорхе пацвердзілі цвёрдае імкненне бакоў і далей умацоўваць міждзяржаўны дыялог, нарошчваць супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

Нагадаем, што сёння Макея Еўрасаюз пакінуў у спісе неўязных у Еўропу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0