Бідзіна Іванішвілі, будучы прэм’ер-міністр Грузіі і лідар кааліцыі, якая атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах — зноў атрымае грузінскае грамадзянства, якога яго пазбавілі ў 2011 г.

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падпісаў указ аб вяртанні грамадзянства Іванішвілі. Дакумент уступіць у сілу, калі Францыя спыніць грамадзянства палітыка ў сваёй краіне, паведаміла ў аўторак прэс-сакратар прэзідэнта Манана Манджгаладзэ.

Іванішвілі пазбавілі грамадзянства неўзабаве пасля таго, як ён заявіў пра намер стварыць партыю і ўдзельнічаць у выбарах.

Афіцыйнай прычынай пазбаўлення грамадзянства стала атрыманне ім грамадзянства Францыі, але апазіцыя палічыла гэтае рашэнне палітычна матываваным.

Апазіцыйная кааліцыя «Грузінская мара», якую ўзначальвае Іванішвілі, набрала 54,85​​% галасоў на парламенцкіх выбарах 1 кастрычніка, атрымаўшы 83 месцы ў парламенце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?