Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Георгій Кандрацьеў пракаментаваў перамогу каманды над Грузіяй (2:0).

«Хачу павіншаваць людзей, якія верылі ў нашу каманду. І хлопцаў за іх намаганні. Доўга думаў над пабудовай. Былі сумневы. У выніку вырашыў, што мушу выпусціць гульцоў атакі. Патрэбна была перамога.

Шчыра кажучы, асаблівай радасці цяпер няма. Эмоцыі вытраціў падчас гульні.
Не бачыў, што здарылася падчас сутычкі, але лічу, што калі каманда вядзе, не трэба паддавацца на правакацыі.

Аб крытыцы Лукашэнкам нічога не ведаў, але мне перадалі, хаваць не буду. Адстаўка? Спакойна стаўлюся да падобных рэчаў. Трэнер заўсёды павінен быць гатовы сысці. Ці магла крытыка стаць матывацыяй? Не думаю. Матывацыі было дастаткова.

Абавязкова трэба было перамагаць Грузію, і мэта была дасягнута», — заявіў Кандрацьеў пасля матчу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?