Парыж, май 2012 г.
Па прапанове мэра Парыжа, і па ініцыятыве Гарадской рады 11-й акругі, Рада Парыжа ўзвяла ў сан Ганаровага грамадзяніна горада Парыжа, беларускага правабаронцу Алеся Бяляцкага, паведамляе афіцыйны сайт мэрыі французскай сталіцы.
Алесь Бяляцкі, нагадаем, асуджаны на 4,5 года нібыта за нявыплату падаткаў, а насамрэч за сваю праваабарончую дзейнасць.
У маі 2012 П'ер Шапіра, намеснік па міжнародных адносінах, справах Еўропы і франкафоніі, Патрык Блош, мэр 11-й акругі і Сухайр Белхасен -- прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека ўсталявалі партрэт Бяляцкага на плошчы Леона Блюма перад мэрыяй 11-й акругі Парыжа.