Магутная залева ў Варшаве прывяла да таго, што адборачны матч чэмпіянату свету паміж зборнымі Польшчы і Англіі, што меўся прайсці сёння вечарам, адменены.
Дрэнажная сістэма проста не дала рады ападкам, і поле ператварылася ў басейн, піша Wyborcza.pl.
Pilkanozna.pl называе сітуацыю вялікім скандалам, і прагназуе, што гульня пройдзе ў сераду, але без гледачоў
Дарэчы, хмары сунуцца ў бок Беларусі, і Белгідрамет перадаў на ноч і на сераду штармавое папярэджанне.
0
0
0
0
0
0