Па словах галоўнага рэдактара недзяржаўных выданняў «Борисовские новости», «Рекламный БорЖоМи», эканамічны ціск на яго газеты працягваецца.
Паводле А. Букаса, Барысаўскі выканкам дае ўказанні камерцыйным структурам здымаць рэкламу са старонак недзяржаўнай прэсы. І яны вымушаны падпарадкоўвацца, каб пазбегнуць ціску ў выглядзе падаткавых і іншых праверак. Напрыклад, два дырэктары гандлёвых прадпрыемстваў, якія адмовіліся выконваць распараджэнні выканкама, былі ў выніку аштрафаваныя на некалькі мільёнаў рублёў кожны, — паведаміў рэдактар службе маніторынгу ГА «БАЖ».
Па словах А. Букаса, за кароткі перадвыбарны перыяд (з пачатку верасня і да выбараў) ад распаўсюду газеты «Борисовские новости» адмовіліся 15 гандлёвых кропак, што стала вынікам высілкаў мясцовай вертыкалі ўлады.