На мінулым тыдні «НН» паведамляла пра ініцыятыву Гродзенскай ДАІ, якая пачала выкарыстоўваць відэа з рэгістратараў для пакарання парушальнікаў.

Як паведамляе сайт гродзенскай аўтаінспекцыі, такая практыка можа стаць сталай.

«Да размешчаных на нашым сайце відэафактаў парушэнняў, зафіксаваных рэгістратарамі з аўтатранспарту, праявілі цікавасць многія. Рэакцыя атрымалася прагназаванай: ад безумоўнага адабрэння да катэгарычнага непрымання.

ДАІ УУС аблвыканкама разглядае магчымасць арганізаваць прыцягненне да адказнасці парушальнікаў з выкарыстаннем відэаматэрыялаў на рэгулярнай аснове і размяшчэнне найбольш цікавых фрагментаў для ўсеагульнага агляду»,
— гаворыцца ў паведамленні.

Наведнікам сайту прапанавалі прагаласаваць за падобную ініцыятыву. За два дні прагаласавала больш за 250 чалавек.

Меркаванні падзяліліся. Адны мяркуюць, што гэта дапаможа навесці парадак на дарогах, іншыя задаюцца пытаннем, наколькі такія дзеянні адпавядаюць закону.

Тым часам, гродзенскія ДАІшнікі апублікавалі чарговае відэа, зробленае матацыклістам. З роліка вынікае, што кіроўца легкавіка стварыла аварыйную сітуацыю, ледзь не збіўшы матацыкл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?