17 кастрычніка на завулку Казлова каля дамоў 10 і 12 клалі асфальт не проста ў дождж і лужыны (гэтым ужо нікога не здзівіш), але яшчэ і вакол прыпаркаваных машын.
Рэканструкцыя двара пачалася сёлета ўвесну. Дрэвы пад гэтую справу пачалі секчы яшчэ два гады таму. Асфальтаўкладчыкі прыгналі ўчора. Але дождж і праца пачаліся сёння.
Работы вядуць супрацоўнікі ЖРЭА Партызанскага раёна Мінска. Як і шмат дзе, лета марудзілі, затое цяпер стараюцца паспець да маразоў.
Пасля будуць апраўдвацца, што гэта не пярэчыць тэхналогіі, што гэта першы слой, але факт застаецца фактам: асфальт выйдзе няякасны, недаўгавечны.
Каментары