Галандская актрыса Сільвія Крыстэль памерла ва Утрэхце на 61-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе France-Presse.

У апошнія гады ў Крыстэль былі сур’ёзныя праблемы са здароўем. У яе быў дыягнаставаны рак горла і печані. Крыстэль прайшла курс лячэння, але праз некалькі тыдняў пасля яго завяршэння ў яе здарыўся інсульт. У ліпені стала вядома, што актрыса зноў была шпіталізавана. На той момант яна знаходзілася ў адной з бальніц у Амстэрдаме.

Сільвія Крыстэль памерла ў сне ў ноч на чацвер, 18 кастрычніка.

Крыстэль была вядомая перш за ўсё як выканаўца галоўнай ролі ў французскай эратычнай стужцы «Эмануэль», якая выйшла на экраны ў 1974 годзе. Пазней яна знялася ў некалькіх сіквелах да «Эмануэль», а таксама ў «Пятым мушкецёры», «Прыватных уроках» ды іншых стужках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?