Калі адзіны кандыдат адбраны не будзе, то, лічыць лідэр руху «За свабоду!» Аляксандр Мілінкевіч, лепш выбары байкатаваць. Пра гэта палітык распавёў у размове з Еўрарадыё.

«Я лічу, што лепш апазіцыі ўвогуле не хадзіць — ужо байкот лепш, які я не люблю, чым хадзіць вось так у „растапырку“ па дзевяць кандыдатаў».

Тым не менш, Мілінкевіч заяўляе, што калі адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў будзе абраны, але гэта будзе не ён, то лідар руху «За свабоду» не супраць працаваць на гэтага палітыка.

Нагадаем, большасць лідараў апазіцыі заявілі аб сваім жаданні удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ў якасці кандыдатаў.

Тым не менш, ужо нібыта распачаліся кансультацыі па падрыхтоўцы да абрання «адзінага».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?