Даведаўшыся пра забарону «Гродназнаўства» — падручніка, напісанага прафесіяналамі, людзьмі адданымі сваёй працы, не магу не пракаментаваць сучаснае становішча нашых падручнікаў.

Нядаўна свет пабачыў падручнік для 11 класа па англійскай мове — кніга, якая «ўражвае» з першых старонак.
Па­-першае, сярод складальнікаў людзі, якія не працавалі ні дня ў школе, некаторыя і ўвогуле з'ехалі за мяжу і не маюць дачынення да нашай сістэмы адукацыі.

У падручніку з першых старонак сустракаюцца граматычныя памылкі (to appereciate the most, замест to appreciate most; to be grateful parents, замест to be grateful to parents і г.д.) [с. 4-5]. Трэба адзначыць, што 11-му класу трэба здаваць іспыт па мове напрыканцы года.

Памылкі граматычныя яшчэ не так страшна, як змест самаго падручніка.
Першы раздзел прысвечаны сям'і, падбор тэкстаў проста абы­-які — сямейны разлад, тэкст пра бабулю, якая вельмі любіла курыць, парады дарослым, як трэба выхоўваць дзяцей (тэксты павінны былі быць, наадварот, для дзяцей). Апошняе яшчэ і прадугледжана праслухаць, але аўдыёзапісаў няма (затое адна з частак іспыту — успрыманне мовы на слых).
Тэматыка тэматыкай, але пытанні для дзяцей накшталт «У вашай сям'і хто­-небудзь паміраў? Як вы сябе адчувалі?» [с.6] не лезуць ні ў якія рамкі.
Я не разумею, як могуць дарослыя людзі напісаць такое дзецям.

Пра памылкі этнаграфічныя, калі блытаюць раён Нью-Ёрка Гарлем з Брадвеем [c.157], нават не варта і казаць.... На беларускай мове падручнік не выйшаў (але ў маім класе ёсць дзеткі, якія навучаліся па-беларуску да 10-га класа, і нам было б цікава пабачыць беларускамоўную версію).

***

Учебное пособие «Английский язык. 11 класс» Авторы: Юхнель Н.В., Наумова Е.Г., Демченко Н.В., Андрианова В.Б., Преснякова Н.А.,

Родовская Е.А., Тихончук О.В. — Минск: Выш. школа, 2012.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?