Віктар Гумінскі абраны намеснікам старшыні палаты прадстаўнікоў пятага склікання. Гумінскі абраны ў дэпутаты ўжо чацвёрты раз.

У гэты склад ён выбраны па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63.

У папярэдніх скліканнях ён займаў пасады намесніка старшыні і старшыні пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы. 4 чэрвеня 2010 года быў абраны намеснікам старшыні палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання.

Дэпутат скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, а таксама Ваенна-палітычную акадэмію імя Готвальда (ЧССР), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Віктар Гумінскі праходзіў ваенную службу на розных пасадах, у тым ліку намесніка начальніка палітаддзела танкавай дывізіі, намесніка камандзіра па выхаваўчай рабоце 65-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Беларусі ды іншых. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, пятнаццаццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, двума медалямі ЧССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу. Валодае чэшскай мовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?