Гэтай зімой сталічны футбольны клуб «Партызан» (былы «МТЗ-РІПО») застаўся без спонсара. Калі б не адданыя фанаты, клуб перастаў бы існаваць.

«Першапачаткова ў нашых мэтах было выкупіць клуб. Але паколькі ў клуба былі вялікія праблемы з пазыкамі, дый не толькі, то была прапанавана ідэя стварыць свой клуб. Юрыдычна гэта новы клуб», кажа Леанід Пяткевіч, аўтар ідэі і цяперашні дырэктар «Партызана».

Іншыя фанаты падтрымалі задуму Леаніда. Яны робяць грашовыя складкі на развіццё клуба, займаюцца продажам атрыбутыкі. І — падтрымліваюць родны клуб на трыбунах.

Пра тое, як жыве і выжывае сталічны футбольны клуб і яго фанаты, глядзіце ў нашым відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?