Лукашэнка вызваліў генерал-маёра Аляксея Захарава ад пасады начальніка ўпраўлення вайсковай контрразведкі КДБ (УВКР КДБ). Аляксей Захараў знаходзіўся ў чорным сьпісе неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў.

На пасаду начальніка УВКР прызначаны палкоўнік Аляксандр Назаранка. Былы кіраўнік упраўлення А.Захараў залічаны ў распараджэнне старшыні КДБ. Інфармацыя пра гэта апублікавана на сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

​​Аляксандр Назаранка нарадзіўся 31 ліпеня 1962 у Гомельскай вобласці. У 1988 — 1993 гг. праходзіў службу на афіцэрскіх пасадах у асаблівых аддзелах КДБ па вайсковых падраздзяленнях Далёкаўсходняй вайсковай акругі ў Расbі.

У 1993 — 1995 гг. — ва ўпраўленні вайсковай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь. У 1995 — 2002 гг. — у Службе бяспекі прэзідэнта Беларусі.

У 2002 — 2003 гг. узначальваў упраўленне ўласнай бяспекі МУС Беларусі. Пасля служыў начальнікам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.

У 2008 — 2009 гг. — намесьнік начальніка Акадэміі МУС Беларусі. З лістапада 2009 г. — намеснік начальніка камандавання вайсковай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» 2 і 3 ступені, «За адзнаку ў вайсковай службе», а таксама польскім срэбраным медалём «За заслугі перад паліцыяй». Адзначаны падзякай Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?