У 4-м туры групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» атрымала першую перамогу.

У Мінску «Дынама» выйграла ў венгерскага «Піка» з Сегеда 29:24 (17:10).

Дынама: Шэвальевіч — 9, Ануфрыенка — 5, Дзяніс Рутэнка, Ацьман, Бабічаў — 3,

Турнірнае становішча: 1. Барселона — 6 (3 матчы), 2. Фюхсэ (Берлін) — 6 (4), 3. Краацыя (Заграб) — 3 (3), 4. Дынама (Мінск) — 3 (4), 5. Кадэтэн (Шафхаўзэн, Швейцарыя) — 2 (4), 6. Пік — 2 (4).

Наступны матч «Дынама» згуляе з «Кадэтэнам», ён пройдзе 15 лістапада ў Мінску.
2 снежня «Дынама» згуляе ў Мінску з берлінскім «Фюхсэ».

Нагадаем, што беларусы прайгралі ў гасцях «Фюхсэ» (25:29) і «Барселоне» (24:25) і згулялі дома ўнічыю з «Краацыяй» (27:27).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0