У Салігорску без папярэджання адключылі гарачую і халодную ваду,
піша tut.by

— Вады няма з учорашняга вечара! — абураецца Аляксандр. —

У горадзе амаль паніка, усю ваду ў крамах разабралі. Дзяцей з садкоў адпраўляюць па хатах…

Паводле яго слоў, адключэнне вады заспела людзей знянацку. Вада ў горадзе адключаная ў сувязі са спыненнем работы 3-й станцыі пад’ёму і ўрэзкай вадаправода па вул. Кастрычніцкай».

ГКУП «Салігорскводаканал» арганізаваны падвоз пітной вады.

БелТА інфармуе, што ваду дадуць цягам дня.
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама па жыллёва-камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванні Анатоль Даўгалевец.

Ён сказаў, што над ліквідацыяй паломак працуюць каля 30 работнікаў будаўнічага ўпраўленьня № 144 і Салігорскага водаканала.

Суразмоўца сцвярджае, што вада ўжо пачала паступаць у сістэму водазабеспячэння,
аднак для поўнага забеспячэння вадой усіх аб'ектаў горада патрабуецца некаторы час. На падачу цяпла ў будынкі адсутнасць вады не паўплывала.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0