З 14.00 19 кастрычніка ў пункце пропуску «Кузніца-Беластоцкая — «Брузгі» з польскага боку зламалася спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне пагранічнай службы Польшчы.
Пра гэта папярэджвае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Зараз вядуцца работы па наладцы праграмнага забеспячэння.

Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэкамендуе скарыстацца іншымі пунктамі пропуску.

Па дадзеных на 13 гадзін у «Брузгах» на ўезд у Беларусь чэргаў не было, на выезд у чарзе знаходзілася каля 30 грузавых і 100 легкавых аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?