Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў сёння ў Мінску на сустрэчы з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам перспектывы паставак энергарэсурсаў у Беларусь.

Кіраўнік урада прапанаваў абмеркаваць пытанні паставак нафты ў чацвёртым квартале і на 2013 год.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў Беларусі прыняты ўжо асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучы год. Абедзве палаты парламента зацвердзілі бюджэт 2013 года, цяпер ён знаходзіцца на разглядзе ў Прэзідэнта. «Мы закладвалі даволі вялікія аб’ёмы ў бюджэт, у тым ліку і па нафтахімічнаму комплексу, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. —
У нас гэта не проста нафтаперапрацоўка, гэта поўны тэхналагічны цыкл, хімія». Таму гэта тэма бачыцца даволі актуальнай.

Прэм’ер-міністр пры гэтым падкрэсліў, што цяпер «няма ніякіх пытанняў, звязаных з купляй электраэнергіі». Ён падкрэсліў, што з Міністэрствам энергетыкі Расіі беларускі бок заўсёды імкнецца падтрымліваць канструктыўныя адносіны. «Хацелася б, каб добрыя, даверныя адносіны захаваліся», — сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да новага міністра энергетыкі Расіі. Ён павіншаваў яго з назначэннем на пасаду кіраўніка Электраэнергетычнага савета СНД.

Пры гэтым прэм’ер падкрэсліў важнасць і асаблівасць адносін Беларусі з Расіяй. «Для Беларусі Расія — гэта многае, гэта больш, чым двухбаковыя адносіны, гэта брацкія адносіны, — сказаў ён. —
Як ні кажы, як ні ажыццяўляй дыверсіфікацыю рынку, усё роўна рынак Расіі для нас прыярытэт, вялікая ёмістасць, тут нармальна выбудоўваюцца розныя гандлёва-лагістычныя схемы. Думаю, у энергетыцы гэта таксама прысутнічае».-
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?