Жыхары Уручча абураныя якасцю рамонту паркоўкі каля ўніверсама «Рублёўскі» па вуліцы Уруцкая, 11, а, праведзенага УП «Рамаўтадар Першамайскага раёна Мінска».
Пра гэта паведаміла кіраўнік
Паводле яе слоў, рамонт паркоўкі выкананы «халтурным» спосабам. «Замест паўнацэннай укладкі асфальту ці тоўстага слою каменю, ямы і калдобіны засыпалі тонкім слоем зямлі ўперамешку з каменем. Пры гэтым такі
Акрамя таго яна паведаміла, што актывіст грамадзянскай кампаніі «Дэпутатаў — да адказу!» Сяргей Клюеў такое выкананне рамонту лічыць нездавальняючым і збіраецца прадоўжыць перапіску з камунальнікамі, а таксама звярнуцца па дапамогу да свайго дэпутата Генадзя Барушкі.
У маі гэтага года актывіст кампаніі «Дэпутатаў — да адказу!» па Уруцкай акрузе № 51 Сяргей Клюеў сабраў больш як 100 подпісаў сярод мясцовых жыхароў пад калектыўнай скаргай на аварыйны стан аўтапаркоўкі каля «Рублёўскага». «Чатыры месяцы мясцовая ўлада адпісвалася абяцаннямі вырашыць пытанне, але да справы так і не даходзіла. Момант ісціны настаў толькі ў пачатку кастрычніка — „Рамаўтадар“ паведаміў Клюеву пра паспяхова выкананую працу, якая, як стала вядома, абмежавалася сціплым касметычным „рамонтам“ праблемнай тэрыторыі», — сказала Бурневіч.