Мінская міліцыя разлічвае на дапамогу грамадзян у вышуку маладога чалавека, які напаў на жанчыну ў Ленінскім раёне сталіцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 17 кастрычніка невядомы ўчыніў напад на жанчыну. Зламыснік не затрыманы. У міліцыі ёсць падставы меркаваць, што ён можа паўтарыць свае дзеянні.

Напад адбыўся прыкладна ў 16.45 каля дома № 17 па вуліцы Нахімава. Невядомы малады чалавек падышоў ззаду да 48-гадовай мінчанкі і абхапіў яе за шыю. Калі пацярпелая стала вырывацца, ён нанёс ёй некалькі ўдараў па галаве нейкім прадметам. Пасля нападу невядомы ўцёк.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у распараджэнне супрацоўнікаў крымінальнага вышуку паступіла відэа з камер відэаназірання (знаходзіцца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама), размешчаных у раёне ўчынення злачынства.

У аб’ектыў трапіў нейкі малады чалавек, які праследаваў жанчыну. З вялікай доляй верагоднасці можна гаварыць аб тым, што гэты малады чалавек можа быць зламыснікам, а ў момант яго фіксацыі відэакамерамі ён адшукваў магчымы аб’ект для ўчынення злачынства.

На падставе паказанняў сведак, пацярпелай, інфармацыі з камер відэаназірання складзены прыкметы зламысніка: на выгляд 20–27 гадоў, хударлявага целаскладу, шчокі ўпалыя, рост 175–178 см, валасы прамыя цёмна-русыя кароткія.

На паходку варта звярнуць асаблівую ўвагу. Пры хадзе ён сутуліцца, ходзіць перавальваючыся з нагі на нагу, ступні пры гэтым шырока павернуты, кісці рук трымае ў адвіслым становішчы.

Быў апрануты: куртка кароткая цёмна-шэрага ці чорнага колеру з плашчавой тканіны, на куртцы ў вобласці грудзей злева і на спіне ўверсе ёсць нашыўка авальнай формы ў выглядзе значка белага колеру, туфлі (красоўкі падобныя на туфлі) чорнага колеру ў вузкімі насамі.

Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да ўсіх, хто можа пазнаць выяўленага маладога чалавека, неадкладна паведаміць у ГУУС Мінгарвыканкама. Кантактныя тэлефоны: (017) 200-60-36, (029) 356-02-02, (029) 381-04-19 або 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?