Аб гэтым было заяўлена на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка, якое прайшло 19 кастрычніка ў Горках (Магілёўская вобласць) з удзелам прадстаўнікоў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Асацыяцыі беларускіх банкаў, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, банкаў.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, сітуацыя на валютным рынку фарміруецца пад уздзеяннем знешнегандлёвых і фінансавых патокаў. Чысты продаж валюты суб’ектамі гаспадарання ў
«Да канца 2012 года дынаміка абменнага курсу беларускага рубля будзе знаходзіцца пад уздзеяннем жорсткай манетарнай палітыкі Нацыянальнага банка,накіраванай на абмежаванне залішняй грашовай прапановы ў беларускіх рублях, у тым ліку шляхам падтрымання высокага ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку. Як вынік, значнага змянення абменнага курсу не чакаецца», — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
Ва ўмовах стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ўзмацніўся прыток сродкаў насельніцтва ў тэрміновыя банкаўскія ўклады.Іх аб’ём за
Сёлета ўзрос попыт на крэдытаванне банкамі эканомікі ў нацыянальнай валюце. Калі ў першым квартале рублёвыя патрабаванні банкаў у эканоміцы павялічыліся на 2,6%, за другі квартал — на 5,8%, то ў трэцім квартале — на 11,1%. За дзевяць месяцаў яны выраслі на 19,7 трлн. рублёў (на 20,6%). Рост крэдытавання ў замежнай валюце застаецца на стабільна высокім узроўні. У цэлым прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі за дзевяць месяцаў склаў 42,3 трлн. рублёў (ці 26,9%). Асноўны аб’ём крэдытных рэсурсаў накіраваны ў рэальны сектар эканомікі — 87,7% ад агульнага прыросту патрабаванняў.
«Ад таго, наколькі паспяхова яны будуць вырашаныя да канца гэтага года, шмат у чым будуць залежаць і вынікі яе дзейнасці ў 2013 годзе. Таму сярод ключавых задач на найбліжэйшы час — недапушчэнне змякчэння манетарнай палітыкі, а пры неабходнасці — яе ўзмацненне», — лічаць яны.Удзельнікі пасяджэння сышліся ў меркаванні, што перад банкаўскай сістэмай на найбліжэйшыя месяцы стаяць «дастаткова напружаныя задачы».
Адпаведна банкам неабходна асаблівую ўвагу надаць пытанням ліквіднасці, не дапускаючы пагаршэння яе стану», — адзначалася на пасяджэнні.«У сувязі з гэтым Нацбанкам будзе максімальна абмежавана падтрымка бягучай ліквіднасці банкаў.
У Нацбанку лічаць важным забяспечыць рэальны прыток рублёвых зберажэнняў насельніцтва і прадпрыемстваў, што патрабуе распрацоўкі больш прывабных умоў па банкаўскіх прадуктах. «Банкам трэба прымаць дзейсныя меры па павелічэнні безнаяўных разлікаў па рознічных плацяжах і скарачэнні наяўнага грашовага абарачэння», — упэўнены ў галоўным банку краіны.