Амерыканскі спявак і акцёр Джасцін Тымберлэйк ажаніўся на акторцы Джэсіцы Біл: вяселле прайшло на адным з курортаў на поўдні Італіі.

«Пачувацца жанатымі выдатна. Цырымонія прайшла цудоўна.
Выдатна, калі цябе атачаюць сваякі і сябры», — гаворыцца ў сумеснай заяве, якую пара зрабіла для амерыканскага часопіса People.
Афіцыйныя прадстаўнікі маладых пацвердзілі агенцтву Асашыэйтэд прэс інфармацыю пра вяселле.

31-гадовы Тымберлэйк і 30-гадовая Біл абвясцілі пра заручыны ў снежні, да таго часу яны сустракаліся некалькі гадоў.

Новаспечаны муж, хоць і пачынаў кар’еру як спявак, цяпер больш здымаецца ў кіно. У верасні адбылася прэм’ера новай карціны з яго удзелам «Кручаны мяч», дзе ён сыграў разам з Клiнтам Iствудам (у Беларусі прэм’ера прызначаная на снежань).

Яго жонка пачынала кар’еру з тэлесерыяла «Сёмае неба», знялася больш чым у 20 фільмах, сярод якіх — «Тэхаская разня бензапілой» і «Ілюзіяніст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?