Выдатны савецкі і расійскі акцёр Мікалай Карачанцаў, які выжыў у страшнай аварыі, у якую трапіў у канцы лютага 2005 года, устаў з інваліднага вазка.
Здольнасці перасоўвацца самастойна ён пазбавіўся з-за прыступу ў маі.

Дапамаглі Мікалаю Пятровічу працэдуры іглаўколвання і фізічныя нагрузкі. Разам з жонкай, актрысай Людмілай Поргінай, ён нядаўна ездзіў у Кітай да спецыялістаў вышэйшага ўзроўню. І старанні лекараў далі добры вынік.

У гэтым вялікая заслуга і Поргінай. Менавіта яна дае мужу надзею на выздараўленне, прымушае займацца з медыкамі, шукае лепшых лекараў.

Акрамя таго, Карачанцаў назіраецца ў Цэнтры паталогіі маўлення і нейрарэабілітацыі на Таганцы ў Маскве і займаецца па спецыяльнай праграме, распрацаванай акадэмікам Валянцінам Дзікулем, куды ўваходзяць лячэбна-фізкультурныя працэдуры, фізіятэрапія і масаж, артыст не раз звяртаўся па дапамогу да замежных медыкаў. Калі стан артыста пасля аварыі стабілізаваўся, жонка адвезла яго на рэабілітацыю ў Юрмалу, у санаторый «Яункемеры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?