Такую думку выказаў лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, выступаючы 20 кастрычніка ў Мінску з прывітальным словам на справаздачна-выбарнай канферэнцыі руху «За Свабоду».

Паводле яго слоў, «дасягнуць гэтага вельмі цяжа, але гэта было б самае лепшае». «Мы павінны падумаць, калі гэта будзе не партыя, то нейкая іншая мадэль», — мяркуе кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года.

Някляеў зазначыў, што ў Беларусі прарысоўваецца расійская мадэль палітычнай сістэмы: стварэнне дзвюхпартыйнай сістэмы на аснове РГА «Белая Русь» і Камуністычнай партыі Беларусі.
«Мы павіны супрацьстаяць гэтаму, шукаць новую мадэль палітычнай сістэмы, дзе мы будзем адыгрываць вялікую ролю», — упэўнены палітык.

У сваю чаргу лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у прывітальным слове да дэлегатаў з’езда зазначыў, што Партыю БНФ і рух «За Свабоду» ўжо не адзін год аб’ядноўвае стратэгічнае партнёрства, заснаванае не толькі на даверы, але і на агульных нацыянальных каштоўнасцях. «Гэтыя каштоўнасці знаходзяцца пад пагрозай, таму на нас ляжыць асноўны цяжар па адстойванні незалежнасці Беларусі», — сказаў Янукевіч.

Паводле яго слоў, «сёння барацьба за перамены цесна звязана з тым, якой мы хочам бачыць Беларусь у наступным».
«У дэмакратычным лагеры хапае тых, хто хоча працягу палітыкі ўладаў (русіфікацыя, інтэграцыя з Расіяй), але толькі ў больш дэмакратычным выглядзе. Нам важна яднанне, каб супрацьстаяць і гэтым сілам», — падкрэсліў лідар Партыі БНФ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?