Увечары ў сталіцы Кіргістану сілы аховы правапарадку разагналі ўдзельнікаў мітынгу, якія другі тыдзень патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Курманбэка Бакіева. Намёты і юрты дэманстрантаў дэмантаваныя.

Галоўная плошча горада ачэпленая міліцыяй. Паведамляецца, што міліцыя выкарыстала сьлезацечны газ, калі натоўп пачаў закідваць будынак камянямі. Ёсьць пацярпелыя з абодвух бакоў.

Прапрэзыдэнцкая прэса абвінаваціла лідэраў апазыцыі ў сёньняшніх хваляваньнях, якія назвала «хуліганствам». Тым часам лідэры апазыцыі заклікалі і пратэстоўцаў устрымацца ад гвалту і спыніць дэманстрацыю пратэсту.

Урад Кіргістану праводзіць тэрміновае паседжаньне.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0