Як паведаміў пробашч касцёла Мацей Шмытоўскі,
21 кастрычніка ў нядзелю, адбудзецца ўрачыстае асвячэнне званоў. Для гэтага ў касцёл Святога Юрыя прыбудзе біскуп Антоні Дзям’янка.
Падарунак Мацея Радзівіла вельмі дарэчны. Ксёндз кажа, што адзін са званоў знік у часе вайны, а той, што захаваўся да сённяшняга дня — трэснуты. Самы вялікі з трох падараваных званоў мае імя «Радзівіл» і змяшчае надпіс, што гэта — падарунак Мацея Радзівіла. Сярэдні звон мае імя Святога Міхала, меншы — Святога Юрыя.
У Паланечцы, апроч касцёла, захавалася і сядзіба Радзівілаў, якую будаваў прашчур Мацея — Альберт Радзівіл. Сядзіба знаходзіцца ў занядбаным стане, хоць яшчэ не так даўно тут быў дзіцячы дом.
Паводле словаў князя Мацея, для іх вельмі важна звазіць усіх дзяцей на радзіму продкаў, каб прышчапіць любоў да гэтых мясцін і даць мажлівасць дакрануцца да гісторыі роду. Сёння ў праграме візіту князёў — наведванне Нясвіжскага і Мірскага замкаў.Сярод 20 прадстаўнікоў Сям’і — 5 дзяцей Мацея Радзівіла і 8 дзяцей Канстанціна Радзівіла.
0
0
0
0
0
0