Беларускі гурт выступіў з канцэртам у падтрымку праўладнага кандыдата ў дэпутаты.

Акрамя таго, беларусы адкрытым тэкстам агітавалі за Івахіва, капітал якога ацэньваецца ў больш як 300 мільёнаў долараў. Агітацыя замежнымі грамадзянамі за кандыдатаў у дэпутаты ва Украіне забаронена.

Спецыялісты ацэньваюць, што на сваю перадвыбарчую кампанію Івахіў, якога падтрымлівае «Партыя рэгіёнаў», выдаткаваў каля 5 мільёнаў долараў.

Цікава і тое, што галоўным канкурэнтам Івахіва на выбарчай акрузе з’яўляецца прадстаўнік аб’яднанай апазіцыі Ігар Гузь.
Беларускай дэмакратычнай грамадскасці палітык добра вядомы. Напрыклад у 2005 годзе Ігар Гузь быў затрыманы на Чарнобыльскім шляху ў Мінску, асуджаны да 10 сутак арышту, а пасля дэпартаваны з Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?