20 кастрычніка ў 28-м туры салігорская каманда выйграла дома ў найбліжэйшага пераследніка «Гомеля» з лікам 4:1 (Рыяс, 31, Каламыц, 64, 76, Хачатуран, 90+1 — Платонаў, 50).

На трэцяе месца выйшла «Дынама», якое абыграла землякоў з «Мінска» — 2:0 (Кокара, 55, Драгун, 64).

«Нафтан» узяў верх над «Нёманам» — 1:0 (Чарных, 37), а «Брэст» — над «Белшынай» — 4:0 (Гагаладзэ, 10, Хвашчынскі, 21, 90, Куцэнка, 31).

23 кастрычніка адбудзецца матч «Славія» — «Тарпеда-БелАЗ».

Становішча каманд: БАТЭ — 58 ачкоў (25 гульняў; розніца мячоў 41–12), «Шахцёр» — 51 (25; 48–20), «Дынама» — 46 (26; 29–16), «Гомель» — 44 (25; 33–19), «Мінск» — 34 (25; 30–36), «Нёман» — 29 (25; 37–30), «Брэст» — 25 (25; 24–32), «Тарпеда-БелАЗ» — 24 (25; 14–27), «Нафтан» — 23 (26; 18–35), «Славія» — 22 (24; 17–49), «Белшына» — 22 (25; 17–32).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?