У рамках святкавання 1145‑годдзя Полацка запланаваны незвычайны музычны праект — каля сцен Сафійскага сабора прагучыць начная опера.

Як паведаміла загадчыца канцэртнага аддзела Полацкага нацыянальнага гісторыка‑культурнага музея‑запаведніка Лілія Емяльянава, канцэрт адбудзецца 1 чэрвеня.

Ён будзе доўжыцца дзве гадзіны — з 22.00 да поўначы пад адкрытым небам каля сцен полацкай святыні. У канцэрце возьме ўдзел Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы.

У яго выкананні прагучаць самыя розныя творы: арыі, класіка, джаз, аперэта. Квіткі на начную оперу коштам 25 тысяч рублёў будуць прадавацца ў Полацку і Мінску.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?