У Беларусі 30-гадовы артыст неаднаразова спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну. Але пасля чарговага расчаравання вырашыў адкрыць свой бізнэс і жыць, як усе. Яўген адкрыў невялікае кафэ, якое назваў «У Жеки», сам варыў у ім чай-каву і рыхтаваў просценькія бутэрброды. Аднак мары аб сцэне яго не пакідалі ніколі.

Спачатку Яўген Літвінковиіч зрабіў фурор на шоу «Украіна мае таленты», а зараз упэўнена пакарае «Х-фактар». Новае з’яўленне Літвінковіча ва Украіне публіка сустрэла авацыямі. Гледачы падтрымлівалі яго не толькі апладысментамі, але і плакатамі з яго фатаграфіямі і падбадзваючымі надпісамі. Спачатку суддзі прыйшлі ў замяшанне, яны не разумелі, чым менавіта выклікана такая рэакцыя залы. Але потым і суддзі апладзіравалі стоячы.

Яўген Літвінковіч удзельнічаў у многіх беларускіх эстрадных конкурсах — абласных, рэспубліканскіх, адборы на «Новую хвалю», у «Акадэміі талентаў», але дома ў ім таленту не разглядзелі. Запісалі ў нефармат. Нашы суддзі да музычных конкурсаў падыходзяць, як да конкурсаў прыгажосці. А ён маленькі, тоўсценькі і не бландынка. Затое спявае! Трэба было паехаць ва Ўкраіну, каб гэта заўважылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?