Паведамленне пра гэта з’явілася ў адкрытай суполцы ў Укантакце, прысвечанай Насці.

Апошнія тры гады яна змагалася з анкалагічнай хваробай. Апошняй надзей была ізраільская клініка, неабыякавыя людзі дасылалі грошы на аперацыю да апошняга.

«Самы вялікі цуд — тое, што з ёй у думках усе гэтыя дні была вялікая колькасць людзей, якія падтрымлівалі яе і перажывалі за яе. Столькі людзей жадалі ёй перамагчы ў гэтай няпростай барацьбе. Столькі станоўчай энергетыкі і цяпла былі пасланыя ёй бескарысліва і ад чыстых сэрцаў. Я думаю, што яна адчувала гэтую плынь цяпла і падтрымкі. І я спадзяюся, што ёй было ад гэтага лягчэй і цяплей», — піша адна з удзельніц суполкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?