Мiнiстэрства працы i сацыяльнай палiтыкi Польшчы рыхтуе пастанову, якая палегчыць працаўладкаваньне замежных грамадзянаў.
Як паведамляе «Польскае радыё», згодна з праектам, грамадзяне Ўкраiны, Беларусi i Расii змогуць працаваць у Польшчы без атрыманьня спэцыяльных дазволаў на працягу трох месяцаў. Праўда, польскi працадаўца павiнен будзе выдаць iм даведку аб працаўладкаваньнi. Плюс да таго, па спрошчанай схеме «гастарбайтэры» павiнны прыяжджаць групамi i працаваць толькi ў канкрэтных галiнах — будаўнiцтве i сельскай гаспадарцы.