Пра гэта заявіў ізраільскі пасол Іосіф Шагал 22 кастрычніка ў Мінску, адказваючы на пытанне аб пазіцыі Ізраіля адносна наяўнасці палітзняволеных у Беларусі.

«У нас мае месца дыялог па цэлым шэрагу пытанняў, у тым ліку па тым пытанні, якое вы закранулі. Ізраіль не можа не турбаваць тая цяжкая сітуацыя, якая ўзнікла ў адносінах паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. У нашых інтарэсах разрадка гэтай сітуацыі, стварэнне такой атмасферы, пры якой Ізраіль, краіны еўрапейскай супольнасці і Беларусь будуць разам эфектыўна будаваць сваю эканоміку, свае адносіны», — сказаў пасол.

Шагал падкрэсліў, што беларускі бок неаднаразова заяўляў пра сваю гатоўнасць і жаданне інтэгравацца ў Еўропу.
«Усе тыя перашкоды, што не даюць развівацца гэтаму працэсу, з’яўляюцца тэмай абмеркавання, тэмай перамоў, кансультацый. Зараз абвяшчаць іх змест азначае не паскараць, а, наадварот, тармазіць гэты працэс. Я парэкамендаваў бы набрацца цярпення», — сказаў дыпламат, падкрэсліўшы, што не толькі журналістаў «турбуе тэма захавання дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?