22 кастрычніка Цэнтральным (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата крымінальная справа па факце бойкі на рынку ў Ждановічах.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, справа распачата за асабліва злоснае хуліганства ў грамадскім месцы на падставе часткі 3 артыкула 339 КК.

Падазраваным па ёй пакуль праходзіць толькі адзін чалавек — жыхар Стаўраполля 1982 года, які адкрыў агонь з траўматычнага пісталета.
З іншымі ўдзельнікамі бойкі зараз праводзіцца работа для ўстанаўлення поўнага кола падазраваных.

Усе ўдзельнікі бойкі, а іх, як паведамлялася раней, было затрымана 43, — цыганы. Адна групоўка з Астраханскай вобласці, другая — са Стаўраполля.

Нагадаем, 43 чалавекі былі затрыманы 20 кастрычніка супрацоўнікамі міліцыі на тэрыторыі ГД «Ждановічы», дзе прыблізна ў 13.00 непадалёк ад харчовага рынку адбылася масавая бойка.

Паводле сведчанняў відавочцаў, цыганы, грамадзяне Расіі, учынілі масавую бойку на адным з пунктаў, яны не сышліся, як мяркуецца, у цане падчас здзелкі па продажы тэлефона. Лакальная лаянка перарасла ў масавую бойку пасля таго, як кожны з бакоў запрасіў сваякоў і знаёмых. Адзін з удзельнікаў бойкі пачаў страляць у натоўп з траўматычнага пісталета. Пацярпелі тры чалавекі. Мужчыну, які адкрыў стральбу, моцна збілі. Усіх чатырох даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?