У Беларусі няма праяў антысемітызму на дзяржаўным узроўні. Пра гэта заявіў старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Леанід Левін 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Я ведаю, што антысемітызм быў, ёсць і будзе. Ёсць антысемітызм дзяржаўны і бытавы. Бытавы — гэта напішуць на лаўцы, яшчэ дзе-небудзь. Але мы адкрыта вам адкажам, што ў нас няма дзяржаўнага антысемітызму», — сказаў ён.

Левін нагадаў, што да Другой сусветнай вайны беларуская яўрэйская абшчына была адной з самых шматлікіх у Еўропе. «Тут жылі каля мільёна яўрэяў, а ў гады вайны ў Беларусі было знішчана 800 тысяч яўрэяў, — зазначыў ён. — Усё настолькі было заезджана нацызмам, савецкай уладай, антысемітызмам і непрыманнем. Хопіць саромецца, яўрэі — горды народ, які паважае сябе і іншых».

Пра дзейнасць Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Левін сказаў: «Мы робім вялікую працу, якая, магчыма, непрыкметная, яна не мільгае ў газетах і часопісах. Самае галоўнае — быць разам і сумленна ставіцца адзін да аднаго».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?