У аўторак, 23 кастрычніка, у 14:30 па менскім часе на прэс-канферэнцыі ў Парыжы група Depeche Mode раскажа пра будучы сусветны тур і новы альбом. Анлайн-трансляцыю можна будзе паглядзець на афіцыйным сайце гурта.
Аднак расклад першай частцы тура ўжо прасачыўся ў прэсу. Упершыню ў сваёй гісторыі група выступіць у Мінску: гэта адбудзецца 29 ліпеня 2013 года. Нягледзячы на тое, што гэтая частка тура прадугледжвае выступленне на адкрытым паветры,
у Беларусі гурт дасць канцэрт у «Мінск-Арэне».
25 ліпеня гурт выступіць у Варшаве на Нацыянальным стадыёне, 27 ліпеня ў Вільні ў Вінгіс-парку