Аргкамітэт па правядзеньні сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» прыняў рашэньне пра месца правядзеньня акцыі. Было вырашана, што збор людзей заплянаваны на ранейшым месцы, то бок на плошчы Якуба Коласа а 18:00. Адтуль людзі накіруюцца да Акадэміі навук, дзе старшынёй аргкамітэту прафэсарам Іванам Нікітчанкам будзе агучаная рэзалюцыя «Чарнобыльскага шляху?2007». Больш на 26 красавіка не заплянавана ніякіх мітынговых прамоваў.

Пасьля ўдзельнікі накіруюцца шэсьцем у бок парку Дружбы народаў. Арганізатыры абяцаюць, што візуальна гэтае шэсьце будзе відавочна адрозьнівацца ад мінулых, у першую чаргу праз мастацкае аздабленьне акцыі.

Каля праваслаўнай капліцы ў памяць ахвяраў Чарнобылю, што разьмяшчаецца на Скрыжаваньні вуліцаў Арлоўскай і Карастаянава мае адбыцца 21 хвіліна маўчаньня. На гэтым акцыя скончыцца.

Лідэр апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які заявіў, што ня будзе больш хадзіць на акцыі на Бангалор, пацьвердзіў свае ранейшыя словы. Ён сказаў, што будзе зь людзьмі на плошчы Якуба Коласа, а таксама пройдзе адтуль да Акадэміі навук, але не зьбіраецца ісьці на Бангалор.

З 21 да 25 красавіка Аляксандар Мілінкевіч выпраўляецца ў падарожжа па забруджаных Чарнобылем рэгіёнах Беларусі: Лунінеччына, Століншчына (21 красавіка), Мазыршчына (22 красавіка), Хойнікі, Брагіншчыну, Гомель (23 красавіка), Чэрыкаў, Слаўгарадчыну (24-25 красавіка)і інш. раёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?