Свет11

Сяргей Кірычук: Выкраданне Развазжаева — своеасаблівы падарунак Януковіча Пуціну

Такое меркаванне выказаў 22 кастрычніка лідар украінскага аб’яднання «Боротьба» Сяргей Кірычук на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«У нас ёсць інфармацыя ад надзейнага чалавека, што самалёт, на борце якога знаходзіўся Леанід Развазжаеў, прызямліўся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на аэрадроме Чкалаўскі. Гэта яшчэ раз дае нам падставы меркаваць, што да яго выкрадання наўпрост датычныя расійскія спецслужбы, і меркаваць, што яны дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны абсалютна свабодна. І мы павінныя ўсведамляць, што калі яны могуць свабодна праводзіць свае спецаперацыі на тэрыторыі Украіны, яны могуць таксама спрабаваць ўплываць на вынікі ўкраінскіх парламенцкіх выбараў. Нас палохае супадзенне выкрадання Леаніда Развазжаева і візіт В. Януковіча ў Маскву. Мы мяркуем, што прэзідэнт Януковіч такім чынам робіць своеасаблівы падарунак свайму расійскаму калегу».

Сяргей Кірычук адзначыў,

што Леанід Развазжаеў прыбыў на тэрыторыю Украіны 16 кастрычніка на абсалютна легальных падставах: «Ён не быў абвешчаны ў вышук і мог свабодна перасоўвацца.
Мы з ім размаўлялі, і ён мне выказаў перакананне, што пасля выхаду фільма „Анатомія пратэсту — 2“, які быў прадэманстраваны на тэлеканале НТВ, усе ўдзельнікі гэтага фільма будуць арыштаваныя. І сапраўды, 18 кастрычніка ён быў абвешчаны ў федэральны (а не міжнародны!) вышук. Гэта значыць, на тэрыторыі Украіны не было ніякіх падставаў для яго затрымання.

Леанід Развазжаеў быў дастаўлены ў Расійскую Федэрацыю на прыватным самалёце і апынуўся ў следчым ізалятары ў Ляфортаве. Басманны суд Масквы 21 кастрычніка вынес пастанову аб абранні меры стрымання ў выглядзе 2-месячнага арышту.

На выхадзе з суда Леанід паспеў крыкнуць, што ён быў выкрадзены на тэрыторыі Украіны і 2 дні падвяргаўся катаванням.
Пасля гэтага мы пра яго нічога не чулі. Учора Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі апублікаваў на сваім сайце афіцыйную заяву пра тое, што Леанід Развазжаеў даў яўку з павіннай, у якой пацвердзіў усе абвінавачанні, якія супраць яго вылучаліся. Па гэтай жа справе праходзіць Сяргей Удальцоў, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Думаю, што арышт Удальцова — пытанне найбліжэйшых гадзін. Таксама пад 2-месячным арыштам знаходзіцца ў Ляфортаве Канстанцін Лебедзеў».

Сяргей Кірычук таксама заявіў, што фільм «Анатомія пратэсту — 2» змяшчае элементы мантажу, і няма падставаў меркаваць, што факты, выкладзеныя ў гэтым фільме, па якіх заведзеныя крымінальныя справы, праўдзівыя. Давайце паглядзім на гэтую сітуацыю з іншага боку: чалавек, які баіцца пераследу па палітычных матывах, выязджае на тэрыторыю іншай краіны, просіць Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў даць яму статус палітычнага бежанца, раптам апынаецца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і дае паказанні супраць сябе. Сам сябе закоўвае ў кайданкі, сам сябе саджае ў самалёт, ляціць у Расію і піша яўку з павіннай. Што б цяпер ні адбывалася, якія б паказанні ні даваў Леанід Развазжаеў, усё гэта шытае белымі ніткамі, і бачна, што тут вельмі шмат лагічных нестыковак».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць