Нерухомасць

Мінбудархітэктуры: для Мінска трэба распрацаваць спецыяльныя нормы па паркоўках

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі прапануе ўнесці змены і дапаўненні ў тэхнічныя нарматыўна-прававыя акты, якія датычаць размяшчэння парковак і стаянак для аўтамабіляў, у сувязі з праблемамі па забяспечанні населеных пунктаў краіны аб’ектамі транспартнай інфраструктуры.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на начальніка аддзела тэрытарыяльнага развіцця і горадабудаўніцтва Мінбудархітэктуры Таццяну Гаўрыленка.

Таццяна Гаўрыленка паведаміла, што ведамства сумесна з міністэрствамі па надзвычайных сітуацыях, аховы здароўя, прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, унутраных справаў, Мінгарвыканкамам і абласнымі выканаўчымі камітэтамі распрацавала праект плана арганізацыйна-прававых і нарматыўна-тэхнічных мерапрыемстваў па забяспечанні населеных пунктаў Беларусі аб’ектамі транспартнай інфраструктуры, прызначанымі для захоўвання аўтатранспарту.

Планам прадугледжана ўнесці змены і дапаўненні ў дзейныя тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты.

Прапануецца павялічыць нармаваны ўзровень аўтамабілізацыі, паменшыць нарматыўныя адлегласці ад парковак да грамадскіх будынкаў, аб’ектаў і тэрыторый рэкрэацыі, пляцовак адпачынку і спорту.
«Гэтыя нормы варта перагледзець, таму што часам даводзіцца вельмі доўга ісці ў паркавую зону ад месца, дзе чалавек можа пакінуць машыну. Акрамя таго, вялікая праблема з паркоўкамі і стаянкамі ля грамадскіх будынкаў, асабліва гэта датычыць такіх аб’ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, музей Вялікай Айчыннай вайны і „Мінск-Арэна“», — адзначыла спецыяліст ведамства.

Таццяна Гаўрыленка падкрэсліла, што для павелічэння месцаў захоўвання аўтатранспарту неабходна таксама прадугледзець рэканструкцыю дваровых тэрыторый, незалежна ад капітальнага рамонту будынка. Для гэтага прапануецца штогод распрацоўваць гарадскія праграмы па павелічэнні месцаў парковак на ўнутрыквартальных тэрыторыях і тэрыторыях мікрараёнаў, праекты іх добраўпарадкавання з павелічэннем парковачных месцаў за кошт нерацыянальна выкарыстоўваных участкаў зямлі. Таксама неабходная аптымізацыя параметраў транспартных праездаў, лічыць начальнік аддзела.

Паводле інфармацыі спецыяліста Мінбудархітэктуры, прынятае рашэнне распрацаваць спецыяльныя нормы для Мінска, таму што нормы, якія дзейнічаюць у іншых населеных пунктах краіны, не падыходзяць для сталіцы. «У Мінску пражывае больш людзей, чым у іншых гарадах Беларусі, яго цэнтр больш насычаны адміністрацыйнымі і грамадскімі будынкамі, таму і нормы павінныя быць распрацаваныя спецыяльна пад гэты горад. Пытанне будзе разглядацца сумесна з распрацоўшчыкам генеральнага плана беларускай сталіцы», — паведаміла яна.

Акрамя таго, Таццяна Гаўрыленка лічыць, што

ў Мінску трэба пераходзіць на будаўніцтва шматузроўневых парковак і стаянак.
«У сталіцы вельмі дарагая зямля, а для будаўніцтва плоскасных стаянак патрэбныя велізарныя тэрыторыі. Мы не можам сабе гэтага дазволіць, таму варта скарыстацца еўрапейскім вопытам шматузроўневага будаўніцтва», — падкрэсліла начальнік аддзела.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

Ціханоўская: Мы з Сяргеем не канкурэнты, а гісторыю з адменай інтэрв'ю CNN раздзьмулі14

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін25

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць