Аляксандар Мілінкевіч з 21 да 25 красавіка выпраўляецца ў паездку па забруджаных радыяцыяй рэгіёнах Беларусі: Лунінеччына, Століншчына, Мазыршчына, Хойнікі, Брагіншчына, Гомель, Чэрыкаў, Слаўгарадчына і інш. раёны.

Галоўнай мэтай паездкі ёсьць прыцягненьне беларускай і міжнароднай грамадзкасьці да праблемаў радыяцыйнай бясьпекі насельніцтва. Мілінкевіч зьбіраецца засяродзіцца ў размовах з жыхарамі забруджаных раёнаў на недасканалай чарнобыльскай палітыкі дзяржавы, а таксама на пытаньні будаўніцтва ў Беларусі сваёй АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?